Аб візіце дыпламатаў Генконсульства Беларусі ў г.Чунцыне ў Чэндускі ўніверсітэт замежных моў
16.04.2026 г.
13 красавіка 2026 г. консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шалімаў па запрашэнні Дэпартамента камерцыі правінцыі Сычуань наведаў Чэндускі ўніверсітэт замежных моў, дзе выступіў з дакладам аб беларуска-кітайскіх адносінах.
У ходзе мерапрыемства консул таксама правёў перамовы з кіраўніцтвам дадзенага універсітэта, Дэпартамента камерцыі і дзелавымі коламі правінцыі Сычуань па пытаннях далейшага развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.