Аб арганізацыі Генконсульствам Беларусі ў г.Чунцыне паказу кінадылогіі «Спаленыя вёскі» і «Лагеры смерці »
20.06.2025 г.
20 чэрвеня 2025 г. напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) арганізаваны паказ кінадылогіі «Спаленыя вёскі» і «Лагеры смерці», знятай на аснове матэрыялаў расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовага ўрада, дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі ў Сычуаньскім універсітэце замежных моў, студэнты, якія вывучаюць рускую мову, і выкладчыкі Паўднёва-Заходняга ўніверсітэта г.Чунцына, Чунцынскага ўніверсітэта, прадстаўнікі беларускай і расійскай дыяспары.
Ва ўступным слове Генеральны консул Беларусі ў г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў звярнуў увагу на шкоду, прычыненую нашай краіне і народу падчас вайны, заклікаў захоўваць паважлівае стаўленне да гістарычных фактаў і памятаць пра трагічныя наступствы, да якіх прыводзіць грэбаванне чалавечым жыццём і годнасцю.
Адзначыў пра палітыку генацыду, якую мэтанакіравана праводзілі нямецка-фашысцкія захопнікі ў дачыненні да мірнага насельніцтва. Перад пачаткам мерапрыемства ў гасцей была магчымасць азнаёміцца з тэматычнай фотавыставай, прымеркаванай да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, падрыхтаванай сіламі Генконсульства.