Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў адкрыцці выставы «Суверэнная Беларусь»
11.10.2024 г.
11 кастрычніка 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітай) Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у адкрыцці фотавыставы «Суверэнная Беларусь», падрыхтаванай на аснове матэрыялаў, зробленых карэспандэнтамі БелТА, на якіх прадэманстраваны дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах: прамысловасці і сельскай гаспадарцы, медыцыне і сацыяльным будаўніцтве, навуцы і тэхналогіях, культуры і адукацыі. Фотавыстава арганізавана пры падтрымцы Сычуаньскага ўніверсітэта замежных моў і Цэнтра вывучэння Беларусі пры Універсітэце.
Генеральны консул Д.Емельянаў выступіў з прывітальным словам, адзначыўшы, што «за больш чым тры дзясяткі гадоў суверэннай гісторыі Рэспубліка Беларусь дамаглася каласальных поспехаў у сацыяльным будаўніцтве, эканамічным і навукова-тэхнічным развіцці, а таксама імклівымі тэмпамі развівае касмічныя тэхналогіі».
Сярод запрошаных гасцей былі прадстаўнікі Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г.Чунцына, кіраўніцтва Сычуаньскага ўніверсітэта замежных моў і Цэнтра вывучэння Беларусі.