:

Аб правядзенні фотавыставы «Суверэнная Беларусь»

24.09.2024 г.


20 верасня 2024 г. у Ланьчжоўскім фінансава-эканамічным універсітэце адбылося адкрыццё фотавыставы «Суверэнная Беларусь», арганізаванай Генеральным консульствам сумесна з Інстытутам вывучэння Беларусі правінцыі Ганьсу.

Даведачна. Інстытут вывучэння Беларусі пры Ланьчжоўскім фінансава-эканамічным універсітэце (г.Ланьчжоў, правінцыя Ганьсу) створаны ў кастрычніку 2019 г. пры падтрымцы Народнага ўрада правінцыі Ганьсу. Дзейнасць Інстытута сканцэнтравана на даследаваннях эканамічных перспектыў супрацоўніцтва Кітайскай Народнай Рэспублікі з Рэспублікай Беларусь, прадастаўленні кансалтынгавых паслуг па працы на беларускім рынку.


Фотаздымкі, падрыхтаваныя БелТА, дэманструюць дасягненні суверэннай Беларусі ў розных галінах і сферах: прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, адукацыі, культуры, навуцы і інш.


Выстава, размешчаная ў цэнтральнай бібліятэцы Ланьчжоускага фінансава-эканамічнага ўніверсітэта, працягнецца месяц і даступная ўсім жадаючым, якія цікавяцца сучасным развіццём Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці