Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава з кіраўніцтвам кампаніі “China Dongfeng Motor Industry Imp&Exp.Co.Ltd"
20.10.2025 г.
17 кастрычніка 2025 г. у рамках рабочага візіту ў правінцыю Хубэй Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Дзмітрый Емельянаў правёў сустрэчу з кіраўніком кампаніі China Dongfeng Motor Industry Imp&Exp.Co. Ltd Ван Лунам.
У ходзе сустрэчы абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы інвестыцыйнага супрацоўніцтва і перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў аўтамабільнай прамысловасці.