:

Аб рабочым візіце Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў г.Гуан'ань правінцыі Сычуань

18.06.2025 г.

 

17 чэрвеня 2025 г. адбыўся рабочы візіт Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Дзмітрыя Емельянава у г.Гуан'ань правінцыі Сычуань. 

Прыняў удзел у калектыўнай сустрэчы дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў рэгіёне, з намеснікам Мэра г.Гуан'ань Чжао Тао. Генконсул падкрэсліў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з кітайскім горадам у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай сферах.

Далей прыняў удзел у Гандлёва-інвестыцыйнай выставе г.Гуанъань, дзе былі прадстаўлены магчымыя сферы супрацоўніцтва горада з замежнымі партнёрамі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці