:

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2024 г.

15 сакавіка ў Беларусі адзначаюць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У 2024 годзе Асноўнаму закону краіны спаўняецца 30 гадоў. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай Рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
26 сакавіка 1998 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб заснаванні новага дзяржаўнага свята, прымеркаванага да даты прыняцця Канстытуцыі суверэннай Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 года. У той час дакумент быў неабходны для пабудовы больш дасканалай прававой сістэмы пасля абвяшчэння незалежнасці краіны ў 1991 годзе.


І вельмі сімвалічна, што 15 сакавіка 2022 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі краіны, прынятыя ў выніку агульнарэспубліканскага рэферэндуму, які прайшоў 27 лютага.
Канстытуцыя як асноўны закон дзяржавы з'яўляецца ў некаторай ступені адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны і ў гэтай сувязі пастаянна ўдасканальваецца разам з развіццём беларускага грамадства.
Першая Канстытуцыя Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ) была прынята на I з'ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919 года. Яе змест быў працяты ідэяй дыктатуры пралетарыяту, якая і была непасрэдна замацавана ў Канстытуцыі. Пазней яна неаднаразова змянялася.
27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя Вярхоўнага Савета «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь». Дэкларацыя абвясціла “поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах”.
У далейшым, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце спецыяльным законам быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесены змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года. У такіх прававых і палітычных умовах вялася распрацоўка новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года.
У выніку рэспубліканскіх рэферэндумаў 1996, 2004 і 2022 гг. дзеючая Канстытуцыя Беларусі зведала шэраг змяненняў і дапаўненняў.
Новая рэдакцыя Асноўнага закона нацэлена на ўмацаванне суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і нацыянальнай самаідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэнне складнікаў нацыянальнай бяспекі, стабільнасці ў развіцці дзяржавы і грамадства; абарону нацыянальных каштоўнасных арыенціраў і гістарычнай памяці; аптымізацыю кіравання дзяржавай на аснове пераразмеркавання кампетэнцыі паміж органамі дзяржаўнай улады і надання асаблівага статусу Усебеларускаму народнаму сходу.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці