Аб правядзенні першага Беларуска-Кітайскага форуму рэгіёнаў у правінцыі Ганьсу (КНР)
01.07.2026 г.
1 ліпеня 2026 г. у г.Ланьчжоў правінцыі Ганьсу (КНР) адбыўся Першы Беларуска-Кітайскі форум рэгіёнаў, у якім прыняла ўдзел дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалая Снапкова і Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Караева. Тэма форуму: «Аб'яднанне сіл рэгіёнаў у імя сумеснага развіцця і росквіту».
Арганізатарамі выступілі: Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі аблвыканкам з беларускага боку, Кітайскае народнае таварыства дружбы з замежжам і Народны ўрад правінцыі Ганьсу з кітайскага боку. Форум сабраў каля 300 удзельнікаў з 23 рэгіёнаў Кітайскай Народнай Рэспублікі і прадстаўнікоў усіх абласцей і г.Мінска.
У сваёй прывітальнай прамове на цырымоніі адкрыцця Форуму Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў адзначыў: «Рэгіянальнае супрацоўніцтва – падмурак сумеснага развіцця. Беларусь-гэта паўнавартасная прамысловая і рэсурсная платформа для глыбокай перапрацоўкі і стварэння высокатэхналагічнага прадукту. Мы разглядаем супрацоўніцтва з рэгіёнамі Кітая не проста як брацкія сувязі, а як стратэгічны саюз у рамках ініцыятывы «Пояс і шлях».

Асобна адбыліся сустрэчы з Сакратаром партыйнага камітэта правінцыі Ганьсу Ху Чаншэнам, Губернатарам правінцыі Ганьсу Жэнь Чжэньхэ.
Пасля цырымоніі адкрыцця арганізаваны 3 тэматычныя панэльныя секцыі па гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і прамысловай кааперацыі; па супрацоўніцтве ў сферы турызму і культуры, а таксама па адукацыі і прафесійнай падрыхтоўцы кадраў.

Па выніках форуму было падпісана больш за 30 двухбаковых дакументаў, якія ахапілі ўсе сферы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.