:

Аб удзеле дыпламатаў Генконсульства Беларусі ў г.Чунцыне ў нарадзе па пытанні стварэння Банка развіцця ШАС

04.05.2026 г.

 

29-30 красавіка 2026 г. адбылася 2-я кансультацыйная нарада па пытанні стварэння Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (далей-Банк развіцця ШАС) у г.Сіань правінцыі Шэньсі. Сустаршынямі мерапрыемства сталі намеснік Міністра фінансаў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ляо Мін, намеснік Міністра фінансаў Кыргызскай Рэспублікі Нурбек Акжолаў.

У гібрыдным фармаце ўдзел прынялі прадстаўнікі 29 краін, у тым ліку Сакратарыят ШАС.

Беларускі бок у фармаце анлайн прадставіў начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнародных фінансавых адносін Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Павел Шульга, у вочным фармаце — дыпламат Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне.

Бакі правялі канструктыўны абмен думкамі па ключавых элементах стварэння Банка развіцця ШАС і зацвердзілі свае намеры аб працягу кансультацыйнага працэсу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці