Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі Д.Емельянава з Кіраўніком Камітэта камерцыі г.Чунцына
17.06.2026 г.
16 чэрвеня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрый Емельянаў правёў сустрэчу з Кіраўніком Камітэта камерцыі г.Чунцына Чжан Юнву з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі.

Бакі абмеркавалі вынікі супрацоўніцтва за 2021-2026 гады, адзначылі рост узаемнай цікавасці да ўсебаковага развіцця міжрэгіянальных сувязей, асаблівая ўвага нададзена эканамічнаму ўзаемадзеянню, развіццю вытворчай кааперацыі і ў сферы высокіх тэхналогій.