:

Аб рабочым візіце Генконсула ў г.Чэнду

29.01.2024 г.

25-26 студзеня 2024 года Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Д.А. Емельянаў наведаў з рабочым візітам г.Чэнду.
У рамках паездкі адбыліся яго сустрэчы з намеснікам Губернатара правінцыі Сычуань, мэрам г.Чэнду і кіраўніком Дэпартамента камерцыі правінцыі Сычуань, а таксама старшынёй Асацыяцыі садзейнічання супрацоўніцтву з краінамі Шаўковага шляху правінцыі Сычуань і кампаніямі-членамі Асацыяцыі.
У парадку абмеркавання знаходзіліся пытанні далейшага развіцця гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, лагістычных сувязяў і супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Рэспублікай Беларусь і правінцыяй Сычуань.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці