Аб сустрэчы Генконсула Беларусі Д.Емельянава з Кіраўніком Канцылярыі знешніх сувязей Народнага ўрада г.Чунцына
15.06.2026 г.
12 мая 2026 г. Генеральны консул Беларусі ў г.Чунцыне (КНР) Дзмітрый Емельянаў правёў сустрэчу з Кіраўніком Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г.Чунцына Ван Вэнь з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі. Бакі абмеркавалі вынікі работы з 2021 па 2026 гады, адзначылі значныя дасягненні ў беларуска-кітайскіх адносінах на міжрэгіянальным трэку і намецілі прыярытэтныя сферы для далейшай кааперацыі.
Па выніках сустрэчы Д.Емельянаву была ўручана грамата «Пасла дружбы г. Чунцына» за выдатны ўклад у развіццё беларуска-чунцынскіх адносін у гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і лагістычнай сферах за 2021-2026 гг.