Аб удзеле дэлегацыі Беларусі ў кінафестывалі краін-удзельніц ШАС-2025
07.07.2025 г.3-7 ліпеня 2025 г. дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у кінафестывалі краін-удзельніц ШАС-2025. У рамках кінафестывалю прайшлі паказы і конкурсныя прагляды лепшых кінакарцін.
Рэспубліка Беларусь прадставіла на фестывалі 5 кінапраектаў, з іх 2 увайшлі ў асноўны конкурс («Чорны замак» і «На другім беразе» і 3 у пазаконкурсны паказ («Час вярнуцца», Кіношнікі" і «Ліст чакання»). Сярод конкурсных карцін асаблівую ўвагу прыцягнуў гістарычны фільм «Чорны замак».
Карціна ўдастоілася ўзнагароды ў намінацыі «Лепшы мастак-пастаноўшчык», прадэманстраваўшы высокі ўзровень работы над візуальным складнікам. Узнагароду ад імя ўсёй творчай групы атрымаў Генеральны дырэктар кінастудыі «Беларусьфільм» Дзмітрый Сямёнаў.
У мерапрыемствах кінафестывалю таксама прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў.
На палях адбылася асобная сустрэча з кітайскім кінематаграфістам і прадзюсарам кампаніі Sichuan Blue Eyes Film and Television Culture Media Лэй Ханем для абмеркавання ключавых этапаў сумеснай вытворчасці беларуска-кітайскага фільма пад працоўнай назвай «Навечна вечныя».