:

Аб правядзенні Міжнароднай выставы турысцкіх паслуг «Адпачынак-2024»

26.03.2024 г.

З 18 па 20 красавіка ў Мінску адбудзецца 26-я Міжнародная выстава-кірмаш турысцкіх паслуг «Адпачынак – 2024».
Новыя турыстычныя праграмы і прапановы прадэманструюць больш за 100 беларускіх экспанентаў, у тым ліку тураператары, санаторыі, аграэкасядзібы, медыцынскія і SPA-цэнтры, загарадныя комплексы, аб'екты прамысловага турызму і інш.
Упершыню ў рамках выставы-кірмашу будзе арганізавана экспазіцыя лічбавых прадуктаў па турызме, адбудуцца дні рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з шырокай культурна-забаўляльнай і дзелавой праграмай.
На адкрытай пляцоўцы каля «Мінск-Арэны» будзе арганізавана выстава інвентара і абсталявання для актыўнага адпачынку, а таксама тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў, якія аказваюць паслугі па арганізацыі экскурсій (МАЗ, БЕЛАЗ, МТЗ і інш.).
Падрабязная інфармацыя пра выставу-кірмаш «Адпачынак – 2024» даступная на сайце https://tourexpo.by/.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці