Аб удзеле Генеральнага консула ў сельскагаспадарчым форуме
24.05.2023 г.23 мая 2023 года Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у Першым кітайска-беларускім сельскагаспадарчым форуме па навуцы і інавацыйных тэхналогіях, арганізаваным Кітайскай асацыяцыяй навукі і тэхнікі і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў горадзе Янлін правінцыі Шэньсі.
На мерапрыемстве, якое праводзілася пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Кітаі і Паўночна-Заходняга ўніверсітэта сельскай і лясной гаспадаркі (правінцыя Шэньсі), прысутнічалі прадстаўнікі вядучых навукова-даследчых і адукацыйных устаноў у сферы аграрных тэхналогій і сельскай гаспадаркі Беларусі і Кітая.