:

Аб удзеле дыпламатаў Генконсульства Беларусі ў г.Чунцыне ў прэзентацыйным мерапрыемстве «З Чунцына ў Аккру»

02.06.2026 г.

 

1 чэрвеня 2026 г. дыпламаты Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) прынялі ўдзел у прэзентацыйным мерапрыемстве «З Чунцына ў Акру», арганізаваным сумесна Народным урадам г.Чунцына і Камісіяй ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ), суарганізатарамі – Упраўленнем па справах партоў і лагістыкі, Камітэтам камерцыі і Народным урадам новага раёна Лянцзян горада Чунцын.

У ходзе мерапрыемства была афіцыйна запушчана грамадская онлайн-платформа для таварараспараджальных дакументаў (Negotiable Cargo Document, далей-NCD) на грузы, вылучана «Глабальная ініцыятыва» па сумесным фарміраванні правілаў і сумеснай пабудове экасістэмы для прасоўвання інавацыйнай практыкі Канвенцыі NCD, а таксама праведзены экспертныя дыялогі высокага ўзроўню, прысвечаныя інавацыям у рэгуляванні і практычнаму прымяненню.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці