Аб візіце Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю В.Герасімава ў правінцыю Шэньсі
03.09.2026 г.
2 верасня 2026 г. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў прыняў удзел у Міжнародным форуме вышэйшых органаў аўдыту дзяржаў-членаў ШАС па пытаннях аўдыту ўстойлівага развіцця і прадухілення дэградацыі зямель, які адбыўся ў г. Юйлінь правінцыі Шэньсі. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшоў консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Аляксандр Шалімаў.
У рамках мерапрыемства В.Герасімаў у якасці ганаровага госця выступіў з дакладам, у якім звярнуў увагу на ключавыя прынцыпы ўстойлівага развіцця ў Беларусі.
На палях форуму праведзены пратакольная сустрэча са Старшынёй Народнага ўрада правінцыі Шэньсі Чжао Ганам, а таксама рабочыя сустрэчы з дэлегацыямі з Тайланда і Таджыкістана, дзе абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.