:

Аб Дне беларускага пісьменства ў 2026 годзе

01.12.2025 г.

 

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ непарушнага адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй беларускага народа, яго цеснай сувязі са славянскімі вытокамі, а таксама асэнсаванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа-постаці еўрапейскага маштабу.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным Полацку. Затым сталіцамі свята станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў, Іванава, Слонім, Бялынічы, Капыль, Добруш, Ліда.

У 2001 годзе ў г.Мсціславе свята праходзіла з удзелам Кіраўніка дзяржавы.

За час правядзення Дзень беларускага пісьменства набыў агульнанацыянальны статус, стаў адным з найважнейшых ідэалагічных дзяржаўных мерапрыемстваў, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

Асноўная ідэя свята-беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый, паказ іх узаемасувязі са славянскімі вытокамі і з сённяшнім днём, дэманстрацыя пастаяннага клопату дзяржавы аб духоўна-маральным развіцці грамадства ў кантэксце падтрымкі кнігі і чытання, нацыянальнай літаратуры і кнігавыдання.

Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Традыцыйна ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2026 годзе стане г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці