:

Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў мерапрыемстве Чунцынскай Гандлёва-прамысловай палаты па міжнародным супрацоўніцтве

26.01.2026 г.

 

23 студзеня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Дзмітрый Емельянаў у якасці ганаровага госця прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды святкавання 5-годдзя з дня заснавання Чунцынскай Гандлёва-прамысловай палаты па міжнародным супрацоўніцтве ў сферы прыватнай эканомікі.

Д.Емельянаў пазначыў асноўныя дасягненні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, лагістычнай сферах. Асобна спыніўся на жамчужыне Эканамічнага пояса Шаўковага шляху — Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі Камень», а таксама падзякаваў кіраўніцтву палаты за падтрымку ў пашырэнні дзелавых сувязяў паміж прадпрыемствамі Беларусі і г.Чунцына.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці