Аб візіце дыпламатаў Генеральнага консульства Беларусі ў г.Чунцыне у правінцыю Ганьсу (КНР)
08.07.2025 г.
5-7 ліпеня 2025 г. консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Аляксандр Шалімаў па запрашэнні Народнага ўрада правінцыі Ганьсу наведаў г.Ланьчжоў для ўдзелу ў 31-м гандлёва-інвестыцыйным кірмашы.
Падчас візіту правёў шэраг перамоў з кіраўніцтвам Народнага ўрада правінцыі, міжнароднага і кітайскага бізнесу па пытаннях нарошчвання імпарту беларускіх прадуктаў у Паўночна-Заходні рэгіён Кітая, а таксама пашырэння інвестыцый у Беларусь, у тым ліку праз стварэнне перспектыўных сумесных прадпрыемстваў.
У ходзе форуму, прысвечаным развіццю прамысловай, інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай кааперацыі з рэгіёнамі-пабрацімамі правінцыі Ганьсу выступіў з прэзентацыяй па тэме «Беларусь-інвестыцыйныя магчымасці ў сельскагаспадарчым сектары».
Наведаў Ланьчжоускі універсітэт фінансаў і эканомікі, дзе абмеркаваў пытанні пашырэння абмену студэнтамі, сумесную распрацоўку інвестыцыйных «дарожных карт» для прадпрыемстваў правінцыі, а таксама фінансавых прадуктаў і лагістычных рашэнняў.