Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі Д.Емельянава з намеснікам Кіраўніка КЗС г.Чунцына
10.04.2025 г.
10 красавіка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрый Емельянаў правёў рабочую сустрэчу з намеснікам кіраўніка Канцылярыі знешніх сувязяў г.Чунцына Лі Мінцюанем.
Бакі абмеркавалі актуальныя і перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Чунцынам, у тым ліку ў рамках выканання дарожнай карты супрацоўніцтва паміж Мінскай вобласцю і Чунцынам.