Аб наведванні дыпламатамі Генеральнага консульства Беларусі ў г.Чунцыне сярэдняй школы «Бачуань»
07.05.2026 г.
7 мая 2026 г. консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шалімаў наведаў сярэднюю школу «Бачуань» у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка).
Падчас мерапрыемства консул правёў перамовы з кіраўніцтвам школы па пытаннях пашырэння супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы з беларускімі школамі і адукацыйнымі ўстановамі.
Таксама выступіў з лекцыяй перад вучнямі школы на тэму беларуска-кітайскіх адносін, сумеснага супраціўлення фашысцкім захопнікам і японскім мілітарыстам і дзейнасці Беларусі ў ААН.