Аб візіце кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Д.Крутога ў правінцыю Шэньсі
28.04.2026 г.
26-27 красавіка 2026 г. адбыўся візіт Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Крутога ў правінцыю Шэньсі. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў, Першы намеснік Генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіццю індустрыяльнага парку» Кірыл Карацееў, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў.
У рамках візіту адбылася сустрэча з Сакратаром парткама правінцыі Шэньсі Чжао Ідэ, дзе бакі пазначылі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарнай сферах Беларусі і правінцыі Шэньсі, а таксама на міжрэгіянальным трэку.
Падчас наведвання і правядзення перамоваў з кіраўніцтвам Міжнароднага сухога порта «Чаньба» абмеркаваны перспектывы нарошчвання перавозак у двухбаковых і транзітных зносінах з апорай на магчымасці Беларускай чыгункі, а таксама на патэнцыял Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Па выніку сустрэчы адбылася цырымонія падпісання двухбаковага дакумента паміж ЗАТ «Еўразійскі Чыгуначны гейтвэй» і ТАА «Міжнародная партовая група Сіаня», якім прадугледжана развіццё чыгуначнага кантэйнернага тэрмінала «Грэйтпорт», які будуецца ў парку.