Аб рабочым візіце Пасла Беларусі ў Кітаі А.Чарвякова ў г.Чунцын
01.06.2026 г.
29 мая 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Аляксандр Чарвякоў наведаў з рабочым візітам г.Чунцын.
У рамках візіту наведаў кампанію Chongqing Sanfeng Environment Group Corp., Ltd., якая валодае кампетэнцыямі поўнага цыкла перапрацоўкі бытавых адходаў. Падчас агляду вытворчасці яго суправаджаў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў.
Праведзены перамовы з намеснікам Генеральнага дырэктара Чжан Чэнем, падчас якіх бакі прадметна абмеркавалі перспектыўныя пункты ўзаемадзеяння.