Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў «Міжнароднай выставе моцнага алкаголю-2024»
19.09.2024 г.
18 верасня 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у мерапрыемстве «Міжнародная выстава моцнага алкаголю-2024» у г.Дэян правінцыі Сычуань, якое было арганізава пры садзейнічанні Сычуанскай Асацыяцыі садзейнічання гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс-адзін шлях».
У сваім выступленні Генеральны консул адзначыў патэнцыял Беларусі ў вытворчасці алкагольнай прадукцыі, а таксама перспектывы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.