:

Аб візіце Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне А.Шалімава ў г. Сіань правінцыі Шэньсі

28.10.2026 г.

 

24-28 кастрычніка 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Аляксандр Шалімаў наведаў г. Сіань правінцыі Шэньсі, дзе прыняў удзел у рабоце 39-га пасяджэння Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і 6-м пасяджэнні Камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтву.

У ходзе візіту сумесна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у КНР Аляксандрам Чарвяковым таксама наведаў вядучыя прамысловыя прадпрыемствы рэгіёна і абмеркаваў пытанні пашырэння кааперацыі з Беларуссю.

А.Шалімаў таксама прыняў удзел у правядзенні перамоў Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Караніка і Старшыні Дзяржаўнага каміта па навуцы і тэхналогіях Дзяніса Каржыцкага з кіраўнікамі цэнтральных і рэгіянальных улад па лініі навукова-тэхнічнага і прамысловага развіцця, акадэмій навук і інстытутаў. 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці