:

Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў цырымоніі ўскладання вянка

08.05.2026 г.

 

8 мая 2026 г. напярэдадні святкавання 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрый Емельянаў і супрацоўнікі Генконсульства сумесна з Кіраўніком адміністрацыі раёна Ваньчжоу г.Чунцына Сян Цыцзюнем усклалі вянок да магілы савецкага лётчыка Рыгора Кулішэнкі ў парку «Сішань» у знак павагі памяці савецкіх і кітайскіх герояў, якія сумесна змагаліся з фашызмам і японскім мілітарызмам падчас Другой сусветнай вайны.

Даведачна. Рыгор Акімавіч Кулішэнка-лётчык-добраахвотнік, камандзір эскадрыллі бамбавікоў, якую СССР накіраваў для аказання дапамогі Кітаю ў барацьбе супраць японскіх мілітарыстаў у чэрвені 1939 года. Трагічна загінуў у баі ў кастрычніку 1939 года.
У 1958 годзе Народны ўрад г.Чунцын перанес пахаванне і ўсталяваў помнік у парку «Сішань». На працягу ўжо каля 68 гадоў мясцовая кітайская сям'я шануе памяць героя і сочыць за станам мемарыяла.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці