Аб сустрэчы дыпламатаў з намеснікам Kіраўніка Kанцылярыі знешніх сувязяў адміністрацыі раёна высокіх тэхналогій г.Чунцына
30.07.2026 г.
30 ліпеня 2026 г. консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Аляксандр Шалімаў правёў сустрэчу з намеснікам Кіраўніка Канцылярыі знешніх сувязяў адміністрацыі раёна высокіх тэхналогій г.Чунцына Шы Янь. Бакі прадметна абмеркавалі перспектывы гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва буйных прадпрыемстваў раёна, вядучых інстытутаў і «фабрык думкі» з Беларуссю.

На сустрэчы былі прэзентаваны магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», а таксама пазначаны прэферэнцыі для кітайскіх прадпрыемстваў па выхадзе на рынак краін-удзельніц ЕАЭС з Беларусі.