Аб візіце дэлегацыі Гомельскай вобласці ў г.Чэнду
12.11.2024 г.
11-14 лістапада 2024 г. дэлегацыя Гомельскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка Cтаршыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Канюшкі знаходзіцца з візітам у г.Чэнду правінцыі Сычуань Кітайскай Народнай Рэспублікі. У складзе прысутнічаюць прадстаўнікі дзелавых колаў.
11 лістапада дэлегацыя правяла перамовы з намеснікам губернатара правінцыі Сычуань Цзо Юнсянам. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама супрацоўнікі Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне.
Абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай сферах міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння. Намецілі новыя контуры актывізацыі супрацоўніцтва ў будучыні.
12 лістапада А.Канюшка прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Міжнароднай канферэнцыі па супрацоўніцтве і развіцці гарадоў-пабрацімаў правінцыі Сычуань.
У рамках калектыўнай цырымоніі падпісання дакументаў быў падпісаны План мерапрыемстваў паміж Гомельскай вобласцю Рэспублікі Беларусь і правінцыяй Сычуань Кітайскай Народнай Рэспублікі па развіцці супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах на 2025-2027 гады.