Аб рабочым візіце дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў правінцыю Ганьсу
17.04.2026 г.
14-15 красавіка 2026 г. адбыўся рабочы візіт дэлегацыі Гродзенскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Болтрыка ў г. Ланьчжоў правінцыі Ганьсу. У склад дэлегацыі ўвайшлі дырэктар ДУ «Нацыянальнае агенцтва па інвестыцыях і прыватызацыі» Аляксей Пушкароў, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне Дзмітрый Емельянаў, а таксама прадстаўнікі адукацыйных і дзелавых колаў.

На сустрэчы з намеснікам Губернатара правінцыі Ганьсу Ван Бінам бакі абмеркавалі стан і перспектывы міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, а таксама правядзенне Беларуска-Кітайскага форуму рэгіёнаў у правінцыі Ганьсу ў чэрвені 2026 года.
Асобна праведзены круглы стол з дзелавымі коламі правінцыі Ганьсу для прэзентацыі інвестыцыйнага клімату і магчымасцяў у Рэспубліцы Беларусь і Гродзенскай вобласці.
У рамках візіту адбыліся асобныя перамовы з Кіраўніком Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада правінцыі Ганьсу Сюй Яньлі, а таксама наведванне кітайскіх кампаній-партнёраў, якія зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю.