Аб сустрэчы дыпламатаў Генконсульства Беларусі ў г.Чунцыне з папулярнымі беларускімі блогерамі ў Кітаі
17.08.2026 г.
17 жніўня 2026 г. выконваючы абавязкі Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Аляксандр Шалімаў правёў сустрэчу з вядомымі блогерамі – грамадзянкай Беларусі Настай Лугаўцовай і яе мужам, грамадзянінам Кітая Цянь Цзюнем (колькасць падпісчыкаў перавышае 1,39 млн чалавек).

У ходзе сустрэчы абмеркаваны далейшыя крокі па папулярызацыі Беларусі сярод кітайскай аўдыторыі, а таксама пытанні прасоўвання беларускіх харчовых тавараў на рынак КНР.