:

Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў дыпламатычным прыёме з нагоды святкавання Кітайскага Новага года

09.02.2026 г.

 

6 лютага 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у дыпламатычным прыёме з нагоды святкавання Кітайскага Новага года, дзе выступіў з віншавальным словам ад усяго дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў г. Чунцыне.

Падчас мерапрыемства адбыліся пратакольныя гутаркі з намеснікам Мэра Хуан Маоцзюнем, з кіраўніцтвам Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г.Чунцына.

На палях таксама быў арганізаваны Міжнародны кірмаш смачнай ежы краін-сяброў г. Чунцына, на якім быў пабудаваны нацыянальны стэнд Беларусі, дзе былі прадстаўлены разнастайныя напоі, кандытарскія і малочныя вырабы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці