:

Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў Міжнародным фестывалі культур

08.12.2025 г.

 

5 снежня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі культур, арганізаваным Сычуаньскім універсітэтам замежных моў.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел Сакратар парткама універсітэта Лю Сіфан, намеснік Кіраўніка Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г.Чунцына Лі Мінцюань, а таксама акрэдытаваныя ў г. Чунцыне і г.Чэнду замежныя дыпламаты.

На палях фестывалю была арганізавана работа Павільёна Беларусі, дзе быў прадстаўлены разнастайны патэнцыял краіны, у тым ліку адукацыйны і турыстычны. Шматлікія госці павільёна асабіста прадэгуставалі беларускую прадукцыю.

Падчас рамках візіту ва ўніверсітэт Д.Емельянаў наведаў Цэнтр вывучэння Беларусі, дзе сустрэўся з яго дырэктарам Шао Наньсу. Па выніках сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі сумеснай работы на будучы год, выказалі намеры паглыбіць супрацоўніцтва ў навукова-даследчай і адукацыйнай сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці