:

Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў прэзентацыі КБІП «Вялікі Камень»

04.09.2025 г.

 

4 верасня 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцын (Кітай) Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», дзе коратка выступіў і пазначыў перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і г. Чунцын.

Мерапрыемства арганізавана пры падтрымцы і ўдзеле кіраўніцтва КБІП «Вялікі камень», Народнага ўрада раёна Шапінба г.Чунцына, мясцовых бізнес-колаў.

На палях мерапрыемства адбыліся кароткія тэматычныя прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу КБІП «Вялікі камень», ТАА «Сінамачбел», а таксама былі падпісаны Мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж КБІП «Вялікі камень» з Чунцынскай кампаніяй па будаўніцтве парку міжнароднага лагістычнага хаба, а таксама з Навукова-тэхнічным інавацыйным паркам «Цінфэн».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці