Аб візіце дэлегацыі Магілёўскай вобласці ў правінцыю Шэньсі
24.09.2026 г.
21-24 верасня 2026 г. адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі ў правінцыю Шэньсі (Кітайская Народная Рэспубліка) з нагоды 5-годдзя з дня ўстанаўлення пабрацімскіх адносін паміж вобласцю і правінцыяй.

Праведзена сустрэча са Старшынёй народнага ўрада правінцыі Шэньсі Чжао Ганам, у рамках якой бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі за 5 гадоў, а таксама намецілі перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі і гандлю, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, гуманітарных абменаў і іншых сферах.
Сумесна з Камітэтам па садзейнічанні міжнароднаму гандлю праведзены бізнес — форум «Беларусь (Магілёўская вобласць)-правінцыя Шэньсі», па выніках якога падпісаны пул дакументаў у інвестыцыйнай і гандлёва-эканамічнай галінах.
Асобна адбыліся наведвання вядучых прадпрыемстваў правінцыі і перамовы з іх кіраўніцтвам.
Дэлегацыя вобласці таксама наведала Сіаньскі ўніверсітэт замежных моў і Цэнтр вывучэння Беларусі, дзе адбылася цырымонія сведчання падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім дзяржаўным універсітэтам ім. А.А. Куляшова і Сіяньскім універсітэтам замежных моў, уручана памятная кніга для бібліятэкі цэнтра.