Аб адкрыцці Цэнтра вывучэння Беларусі ў Сычуаньскім універсітэце тэхналогій і бізнесу
20.10.2026 г.
14 кастрычніка 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (КНР) Аляксандр Шалімаў наведаў г.Мэйшань правінцыі Сычуань, дзе прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Цэнтра вывучэння Беларусі ў Сычуаньскім універсітэце тэхналогій і бізнесу.
Праведзены перамовы з рэктарам універсітэта г-жой Ху Янь і сакратаром асацыяцыі садзейнічання гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву «Адзін пояс, адзін шлях» правінцыі Сычуань Лі Дунчуанем па пытаннях развіцця гуманітарных і гандлёва-інвестыцыйных праектаў паміж краінамі.