:

Звароты грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» зварот у Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Чунцыне можа быць ажыццёўлены ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме. Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.

Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Чунцыне па наступным адрасе: 29F U6-1, Chongqing WFC, No.188 Minzu Road, Yuzhong District, Chongqing

Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты chongqing@mfa.gov.by або з дапамогай запаўнення формы электроннага звароту грамадзян ці формы электроннага звароту юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

♦ прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
♦ адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
♦ выклад сутнасці звароту;
♦ адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

♦ поўнае найменне юрыдычнай асобы;
♦ месца знаходжання юрыдычнай асобы;
♦ выклад сутнасці звароту;
♦ прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
♦ адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.

Застаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

♦ выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
♦ не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
♦ не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
♦ утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
♦ змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
♦ падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў.;
♦ змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Чунцыне.;
♦ прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
♦ пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
♦ з заяўнікам спынена перапіска.

Вышэйстаячы дзяржаўны орган

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
220030, Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул.Леніна,19
Факс: +375 17 2104250, +375 17 3274521
Email: mail@mfa.gov.by

Кніга скаргаў і прапаноў

Адказны супрацоўнік — Генеральны консул Емяльянаў Дзмітрый Аляксеевіч.

Зваротная сувязь

Вашы прапановы па паляпшэнні ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і працы са зваротамі грамадзян просім накіроўваць на адрас электроннай пошты сhongqing@mfa.gov.by.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці