Графік працы і актуальная інфармацыя
Консульскі прыём ажыццяўляецца па панядзелках, серадах і пятніцах з 9.00 да 12.00.
Кантакты:
Тэлефон: +86 23 6175 2198
Факс: +86 23 6175 2199
chongqing@mfa.gov.by
Актуальная інфармацыя.
♦ З перакладам на кітайскую мову даведкі аб адсутнасці акта аб заключэнні шлюбу, якая выдаецца кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, можна азнаёміцца тут.
♦ Замежным грамадзянам (у тым ліку грамадзянам Рэспублікі Беларусь), якія накіроўваюцца ў Кітайскую Народную Рэспубліку ў мэтах вучобы, работы, ажыццяўлення журналісцкай дзейнасці і іншых мэтах, неабходна афармляць адпаведны тып уязной візы у любой замежустанове Кітайскай Народнай Рэспублікі (візы тыпу Z,X1,Q1,S1,D,J1). Тып уязной візы па прыбыцці ў Кітай змяніць нельга.
♦ Замежныя грамадзяне, якія прыбылі на тэрыторыю Кітая, на працягу 24 гадзін павінны зарэгістравацца ў паліцэйскім участку па месцы жыхарства. З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.
♦ Падача дакументаў на ажыццяўленне консульскіх дзеянняў ажыццяўляецца заяўнікамі асабіста ці праз законных прадстаўнікоў. Падача дакументаў на афармленне віз і легалізацыю можа ажыццяўляцца трэцімі асобамі.
♦ Дакументы, якія прад'яўляюцца для ажыццяўлення консульскіх дзеянняў (пасведчанні аб нараджэнні, шлюбе, даведкі аб несудзімасці, сваяцтве і інш.), выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Кітайскай Народнай Рэспублікі, павінны быць перакладзены на рускую/беларускую мову і легалізаваны (у Міністэрстве замежных спраў КНР і дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе Рэспублікі Беларусь у Кітаі).
♦ Консульскія зборы спаганяюцца ў кітайскіх юанях па курсе Народнага банка КНР на дзень аплаты. Аплата ажыццяўляецца наяўнымі грашамі.