Аб удзеле Генконсула ў ЭКСПА Шаўковага шляху г.Сіань
17.11.2023 г.16 лістапада 2023 г.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцын Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у мерапрыемствах VII Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага форуму «Пояс і шлях» у г.Сіань (правінцыі Шэньсі), прадставіўшы Рэспубліку Беларусь на круглым стале, прысвечаным супрацоўніцтву краін Шаўковага шляху.
На ЭКСПА Шаўковага шляху ў г.Сіань быў створаны беларускі стэнд, дзе наведвальнікам быў прадстаўлены шырокі асартымент беларускай прадукцыі: сухога малака, шакаладу, сыроў, кандытарскіх вырабаў і інш.
У ходзе правядзення выставы Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцын Дзмітрый Емельянаў даў інтэрв'ю вядучым кітайскім СМІ, распавёўшы аб стане і перспектывах беларуска-кітайскага двухбаковага супрацоўніцтва.
Фота прадастаўлены аргкамітэтам Форуму і тэлеканалам CGTN