Аб рабочай сустрэчы Генеральнага консула Беларусі Д. Емельянава з намеснікам КВС г.Чунцына
04.02.2026 г.
3 лютага 2026 г. адбылася рабочая сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрыя Емельянава з намеснікам Кіраўніка Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г. Чунцына Лі Мінцюанем.

Бакі абмеркавалі вынікі сумеснай работы ў 2025 годзе, намецілі контуры супрацоўніцтва ў 2026 годзе, у тым ліку па арганізацыі двухбаковых візітаў па лініі пабрацімскіх сувязей, нарошчванню гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі, а таксама ў навукова-тэхнічнай і адукацыйнай сферах.