Аб рабочай сустрэчы Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь Д.Емельянава з намеснікам Кіраўніка КЗС г. Чунцына
04.12.2024 г.
4 снежня 2024 г. адбылася рабочая сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрыя Емельянава з намеснікам Кіраўніка Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г. Чунцыне Лі Мінцюанем.
Бакі абмеркавалі вынікі сумеснай працы ў 2024 годзе, намецілі контуры супрацоўніцтва ў будучыні.
Пазначылі існуючы значны патэнцыял для пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Мінскай вобласці і г.Чунцына, у тым ліку ў рамках падпісанага ў жнівені 2024 года Плана супрацоўніцтва паміж беларускім і кітайскім рэгіёнамі.