:

Аб 38-й гадавіне Чарнобыльскай трагедыі

26.04.2024 г.

38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася адна з самых буйных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва – аварыя на Чарнобыльскай АЭС.
У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы. Але ў найбольшай ступені пацярпелі Украіна, Расія і асабліва Беларусь.
Дзяржава рэалізуе шэраг мер па аказанні дапамогі пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС, у тым ліку падаючы льготы, кампенсацыі, бясплатнае лячэнне і інш. У Беларусі створаны Дзяржаўны рэгістр асоб, якія падвергліся ўздзеянню радыяцыі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, а таксама адзіны Чарнобыльскі рэгістр Расіі і Беларусі. У Нацыянальны рэгістр унесены дадзеныя больш чым 1,7 млн.чалавек.
Нягледзячы на маштабнасць і складанасць трагедыі Беларусь як сацыяльная дзяржава, якая дынамічна развіваецца, змагла выбудаваць эфектыўную сістэму ліквідацыі наступстваў і вяртання людзей і тэрыторый да нармальнага жыцця. Акрамя таго Беларусь, выкарыстоўваючы свой бясцэнны напрацаваны вопыт, прыняла актыўны ўдзел у аказанні дапамогі японскім калегам у ліквідацыі наступстваў аварыі на Фукусіме.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці