:

Аб удзеле Генеральнага консульства ў 5-м Міжнародным гандлёва-інвестыцыйным кірмашы Заходняга Кітая

19.05.2023 г.

18 мая 2023 года Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця 5-га Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Заходняга Кітая, які праходзіць у горадзе Чунцын з 18 па 21 мая 2023 года. Падчас цырымоніі адкрыцця Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емельянаў даў інтэрв'ю мясцовым СМІ, распавёўшы пра перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.


Пры садзейнічанні Нацыянальнага павільёна Беларусі ў г.Чэнду Генеральным консульствам у рамках правядзення 5-га Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Заходняга Кітая быў пабудаваны нацыянальны павільён Беларусі, дзе наведвальнікам быў прадстаўлены гандлёва-эканамічны і культурны патэнцыял Рэспублікі Беларусь, праведзена дэгустацыя прадукцыі беларускай вытворчасці.


19 мая 2023 года консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Анастасія Чэкулаева выступіла з дакладам на 2-й Кітайскай канферэнцыі трансгранічнага электроннага гандлю, які правадзілася ў рамках 5-га Міжнароднага гандлёва-інвестыцыйнага кірмашу Заходняга Кітая, распавёўшы аб стане і перспектывах супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў сферы электроннай камерцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці