:

Аб удзеле Беларусі ў фестывалі турызму і культуры ў г. Чунцын

29.05.2023 г.

26-28 мая Генконсульства Беларусі ў Чунцыне прадставіла Беларусь на 26-ым міжнародным турыстычным і культурным фестывалі ў г.Чунцын. Генконсул Д. Емельянаў з кіраўніцтвам горада і профільных асацыяцый прыняў удзел у адкрыцці фестывалю і форуме па развіцці турызму.


На цэнтральнай плошчы горада быў пабудаваны павільён, прысвечаны прэзентацыі культуры і турыстычнага патэнцыялу Беларусі. Удзельнікі мерапрыемстваў і простыя жыхары горада Чунцын змаглі прадэгуставаць беларускую кандытарскую прадукцыю, а таксама агледзець работы беларускіх мастакоў, размешчаныя ў Беларускім Нацыянальным музеі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці