Аб удзеле Генконсула Беларусі ў г.Чунцыне Д.Емельянава ў брыфінгу, прысвечаным вынікам Трэцяга Пленума ЦК КПК 20-га склікання
27.08.2024 г.
27 жніўня 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрый Емельянаў прыняў удзел у брыфінгу, прысвечаным вынікам Трэцяга Пленума Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая 20-га склікання, дзе прадставіў пазіцыю Рэспублікі Беларусь па гэтым пытанні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Канцылярыі знешніх сувязяў Народнага ўрада г.Чунцына, прадстаўнікі СМІ і экспертнай супольнасці, а таксама дыпламаты замежных краін.